четверг, 16 ноября 2017 г.

Сценарий занятия "Тэатральныя гульні і практыкаванні"

1.Арг. момант
- Наш тэатр “Чараўнік”
Да адпачынку не прывык
Кожны дзень мы робім цуд.
Нас чакаюць там і тут.
Мы вам пакажам казку,
Глядзіце калі ласка!
-Наш тэатр падрыхтаваў новую казку  “Каза-манюка”. Але дзверы тэатра зачынены. Хто ж прынясе нам ключ?
(музыка “Дзед Барадзед”, з’яўляецца ДБ)
ДБ: Прывітанне! Вы мяне пазналі? Я ДБ. Я павінен быў прынесці ключ ад тэатра, але згубіў яго па дарозе. Прабачце мяне.
- Што ж нам рабіць? Без ключа мы не зможам трапіць у тэатр і паглядзець казку. Пойдзем шукаць ключ. Паглядзіце, вось сцежачка, па якой ішоў ДБ.  Хто там хаваецца за елачкай?

1. ПЕВЕНЬ
Будзільнік наш сядзіць на плоце
Яго мы нават не заводзім. (певень)
-Певень знайшоў частачку ключа, але не верне нам яго, пакуль мы не выканаем заданні. Певень вельмі любіць спяваць і таму ён прапануе нам падрыхтаваць наш артыкуляцыйны апарат.
А)язычок-кола, гадзіннік, цудоўная сетка;
Б)задуй свечку;
В) здуй пылінкі;
Г)гукі і, э, а, о, у, ы  - з п, б, м
Д)песня “Не стамлюся я спяваць”

2. ЗАЙКА
Дрыжыць пад кустом з кароткім хвастом.
І калі бяжыць і тады дрыжыць. (зайка)
-Зайка спрытны, таму ён прапануе нам выканаць такія рухі:
А)ісці як веліканы
Б) ісці як гномы
В) скочыць як зайкі
Г) ісці як ліса

3. ВОЎК
І не сляпы, і не глухі наняўся шэры ў пастухі.
Так пасвіў статак, што ад статку не засталося і астатку.
Сачыць за ім не хопіць вок,бо звалачэ, што хочаш …(воўк)
-А якое цікавае заданне падрыхтаваў воўк! Ён хоча, каб нашы рукі пераўтвараліся ў розныя прадметы.
Переўтвараецца рука
То ў кацяня, то ў шчаня,
Каб рука артысткай стала,
Трэба вельмі-вельмі мала.
Спецыяльныя пальчаткі,
Талент, розум, усё ў парадку!
А)рукі-крылы
Б)рукі-птушкі
В)пальчыкі прывітаюцца
Г) малюем карціну


4. МЯДЗВЕДЗЬ
Ён прысмакаў з’еў нямала
А калі харчоў не стала,
Лапу смокчучы, заснуў,
Ледзве не праспаў вясну. (мядзведзь)
Заняткі з лялькамі:
А) Лялька ідзе
Б) лялька прывітаецца
В) лялька ўмываецца
Г) лялька пляскае ў далоні.

5. КАЗА
Не карова, а з рагамі:
«Хто ж я?» - здагадайцеся самі.
Таксама траўку я жую,
Таксама малако даю,
Раніцою прачынаюся,
На лужок я адпраўляюся. (каза)
-Каза просіць, каб мы спелі пра яе песеньку.  (песня “Стара бабуленька”)
-Вось і ключык.
Дзверы адчыняюцца,
Казка пачынаецца.

Казка “Каза-манюка”
-Прыходзьце калі ласка ў наш тэатр лялек. Мы вельмі рады гасцям!
Гучыць музыка”Дзед-Барадзед”. У залу ўваходзіць Дзед-Барадзед. Становіцца перад шырмай.

Дз-Б.: Добры дзень, таму, хто ў гэтым даму.
           Масці кладачку, заві ў хатачку.
           Я да вас прыйшоў, новую казку прынёс.
          Людзі добрыя, вітаем,
Я ў вас вось што пытаю.
Вы скажыце госці мне,
Ці вам добра тут, ці не ?
Адказы гледачоў.
        Ці вы будзеце ціха сядзець,
Казачку глядзець.
Ці вы будзеце рагатаць,
У ладкі пляскаць,
Артыстаў вітаць?
Ну, тады, чаго чакаеце?
Чаму артыстаў не вітаеце?
          Трэба тут дапамагчы.
Кожны хай са шчырай ласкаю
У ладкі весела папляскае.
Гледачы пляскаюць у ладкі.
          Малайцы! Музыка грай!
Прадстаўленне адкрывай!

Гучыць беларуская народная мелодыя. Пачынаецца казка “Каза-манюка”.
Дз-Б: Жыў-быў дзед ды баба з дачкою
Дзед: Дзед Панас зваць мяне.
Баба: А я яго жонка бабка Марыля.
А дзе ж наша дачка, Ганначка?
З’яўляецца дачка.

Дзед: Ганначка, а ці пасвіла ты нашу Казу?
Дачка: Я цэлы дзень яе пасвіла па бары, па дубраўцы, на траўцы-мураўцы.
Дзед: Хадзі сюды козачка, хадзі сюды белая.
Дзе ты была? Што ела? Што піла?

Каза: Нідзе не была. Нічога не ела, нічсога не піла.
Толькі, як бегла праз масток, ухапіла кляновы лісток…
А як бегла ля крынічкі ўхапіла кропельку вадзічкі…
Дзед: Ах ты бедная, козачка.
Хадзі сюды, Гануська, я табе пакажу,
Як дагядаць жывёліну.

Дачка плача.
Дачка: Я добра пасвіла.
Дзед: Кепская ты памочніца.
Гэй, бабка, заўтра ты пойдзеш пасвіць казу.

Выганяе казу  ў поле.
Баба: Хадзі, хадзі козачка па бары, па дубраўцы,
Пасвісь на зялёнай траўцы, на шоўкавай мураўцы.
Прыходзяць да дому.

Дзед: Хадзі сюды козачка, хадзі сюды белая.
Дзе ты была? Што ела? Што піла?
Каза: Нідзе не была. Нічога не ела, нічсога не піла.
Толькі, як бегла праз масток, ухапіла кляновы лісток…
А як бегла ля крынічкі ўхапіла кропельку вадзічкі…
Дзед: Эх баба, баба, кепска ты маю казу даглядала.
Баба: Што ты, дзед, я яе пасвіла цэлы дзень.
Ні хвіліначкі не адпачнула. Каза маніць.
Дзед: Што рабіць? А пераапрануся я ў тваё адзенне і пайду яе сам пасвіць, вось тады і паглажу, хто з вас маніць

Выганяе казу ў поле.
Дзед: Хадзі, хадзі козачка па бары, па дубраўцы,
Пасвісь на зялёнай траўцы, на шоўкавай мураўцы.

Дзед вярнуўся да дому. Пераапрануўся ў сваё адзенне, сеў і чакае.
Дзед: Хадзі сюды козачка, хадзі сюды белая.
Дзе ты была? Што ела? Што піла?
Каза: Нідзе не была. Нічога не ела, нічсога не піла.
Толькі, як бегла праз масток, ухапіла кляновы лісток…
А як бегла ля крынічкі ўхапіла кропельку вадзічкі…
Дзед: Ах ты, каза манюка, дрэнная ты жывёла.
Вось прывяжу я цябе да плоту ды пайду касу вастрыці.
Казу манюку рэзаці.
Каза: Ой, ратуйце, трэба мне ўцякаць, бо не жыць мне больш.

Уцякае.
Вядучы: Пабегла Каза ў лес, знайшла ў лесе зайчыкаву хатку, залезла ў яе і жыве там, а зайчыка і на парог не пускае.

Сеў зайчык пад елачкай і плача. Ідзе воўк.
Воўк: Чаго ты зайчык плачаш? Чаго зажурыўся?
Заяц: Як жа мне не плакаць, як не журыцца?
Была ў мяне хатка новая, яловая.
Прыйшоў нейкі звер рагаты ды барадаты,
выгнаў мяне ды на парог не пускае.
Воўк: Ну добра, не плач, я таго звера выганю.
Гэй, звер рагаты – барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайкавай хаткі.
Каза: Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту.
Воўк: Не лепш, зайчык я пайду. Уцёк.

Сядзіць зайчык пад елачкай і плача. З’яўляецца мядзведзь.
Мядзведзь: Чаго ты зайчык плачаш? Чаго зажурыўся?
Заяц: Як жа мне не плакаць, як не журыцца?
Была ў мяне хатка новая, яловая.
Прыйшоў нейкі звер рагаты ды барадаты,
выгнаў мяне ды на парог не пускае.
Мядзведзь: Ну добра, не плач, я таго звера выганю.
Гэй, звер рагаты – барадаты, збірай манаткі, ідзі прэч з зайкавай хаткі.
Каза: Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту.
Мядзведзь: Не лепш, зайчык я пайду. Уцёк.

Ідзе певень. Зайка сядзіць і плача.
Певень: Чаго ты зайчык плачаш? Чаго зажурыўся?
Заяц: Як жа мне не плакаць, як не журыцца?
Была ў мяне хатка новая, яловая.
Прыйшоў нейкі звер рагаты ды барадаты,
выгнаў мяне ды на парог не пускае.
Певень: Э! Такую бяду я адной лапай развяду.

Ідзе да доміка.
Певень: Кукарэку! Кукарэку!
Заб’ю казу недарэку!
Каза: Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, яшчэ і барадою замяту.
Певень: Гэй, каза! Збірай манаткі ўцякай прэч з хаткі.
Бо вунь дзед ідзе ён касу нясе.
Вядучы: Як пачула каза пра дзеда з касою, напужалася і кулем выскачыла з хаткі. А зайчык з пеўнікам сталі жыць-пажываць, ды дабра нажываць.
Зайчык і пеўнік танцуюць.

Усе спяваюць
Вельмі добра, вельмі добра
Kaлі ўсе вакол сябры!
У небе - птушкі; у моры - рыбкі,
А ў лесе - усе звяры.

Прыпеў:Прыйдуць усе на дапамогу.
Калі здарыца бяда!
Ты пакліч i адгукнуцца
I бяда ўжо, не бяда.

У небе сонейка смяецца
Хоча з намі сябраваць.
Працягнула свае пpoмні
Запрашае танцаваць.

Дзед: Звычаі народа нашага – багацце.
Скарбніца,  што засталася на шчасце.
Баба: I скарб гэты трэба нам усім захаваць,
Каб потым нашчадкам сваім перадаць.
Дзед-Б: Будзьце здаровы, як крынічная вада!
             Будзьце багаты, як наша зямля!
Усе разам, Да пабачэння! Да новых сустрэч!
Гучыць музыка. Усе выходзяць з залы.

-Ці спадабаўся вам наш занятак?
-У кожнага на парце ёсць кружочак, намалюйце на ім свае эмоцыі ад занятка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий