1.Арг. момант
- Наш тэатр “Чараўнік”
Да адпачынку не прывык
Кожны дзень мы робім цуд.
Нас чакаюць там і тут.
Мы вам пакажам казку,
Глядзіце калі ласка!
-Наш тэатр падрыхтаваў новую казку
“Каза-манюка”. Але дзверы тэатра зачынены. Хто ж прынясе нам ключ?
(музыка “Дзед Барадзед”,
з’яўляецца ДБ)
ДБ: Прывітанне! Вы мяне пазналі? Я ДБ. Я павінен быў прынесці ключ ад
тэатра, але згубіў яго па дарозе. Прабачце мяне.
- Што ж нам рабіць? Без ключа мы не зможам трапіць у тэатр і паглядзець
казку. Пойдзем шукаць ключ. Паглядзіце, вось сцежачка, па якой ішоў ДБ. Хто там хаваецца за елачкай?
1. ПЕВЕНЬ
Будзільнік наш сядзіць на плоце
Яго мы нават не заводзім.
(певень)
-Певень знайшоў частачку ключа, але не верне нам яго, пакуль мы не выканаем
заданні. Певень вельмі любіць спяваць і таму ён прапануе нам падрыхтаваць наш
артыкуляцыйны апарат.
А)язычок-кола, гадзіннік, цудоўная сетка;
Б)задуй свечку;
В) здуй пылінкі;
Г)гукі і, э, а, о, у, ы - з п, б, м
Д)песня “Не стамлюся я спяваць”
2. ЗАЙКА
Дрыжыць пад кустом з кароткім
хвастом.
І калі бяжыць і тады дрыжыць.
(зайка)
-Зайка спрытны, таму ён прапануе нам выканаць такія рухі:
А)ісці як веліканы
Б) ісці як гномы
В) скочыць як зайкі
Г) ісці як ліса
3. ВОЎК
І не сляпы, і не глухі наняўся
шэры ў пастухі.
Так пасвіў статак, што ад
статку не засталося і астатку.
Сачыць за ім не хопіць вок,бо звалачэ, што хочаш …(воўк)
-А якое цікавае заданне падрыхтаваў воўк! Ён хоча, каб нашы рукі
пераўтвараліся ў розныя прадметы.
Переўтвараецца рука
То ў кацяня, то ў шчаня,
Каб рука артысткай стала,
Трэба вельмі-вельмі мала.
Спецыяльныя пальчаткі,
Талент, розум, усё ў парадку!
А)рукі-крылы
Б)рукі-птушкі
В)пальчыкі прывітаюцца
Г) малюем карціну